четверг, 7 мая 2020 г.

Атэстацыя і выстаўленне адзнак


У сувязі з эпідэміялагічным становішчам атэстацыя ў чацвёртай чвэрці будзе праводзіцца наступным чынам. Калі вы старанна выконваеце заданні і трымаеце пастаянную сувязь з настаўнікам, то магчыма атэставаць вас мінімум па 3 адзнакам ў 4 чвэрці, гадавая адзнака будзе вылічвацца як сярэдняе арыфметычнае за чатыры чвэрці. Калі вы не ўдзельнічалі ў працы, не падтрымлівалі сувязь з настаўнікам і настаўнік не ацэньваў вас, то вы будзеце атэставаны па сярэднім арыфметычным за 3 чвэрці.

Поспехаў!

среда, 15 апреля 2020 г.



Добры дзень,

У эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася сёння, настаўнік і вучань апынуліся падзелены, аднак жа не будзем адчайвацца, пастараемся паводзіць сябе бяспечна і не забываць пра кітайскую мову

Кожны дзень вы можаце зайсці ў блог, адшукаць публікацыю з нумарам свайго класа і адпаведнай датай, перайсці па спасылцы і выканаць невялікія практыкаванні. Вы можаце пакідаць каментары, задаваць пытанні.

Поспехаў і ўбачымся на будучых ўроках!